Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by
Голосование
Удовлетворены ли Вы качеством работы группы кратковременного пребывания "Кроха"?
Всего 9 человек
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 38 человек

Дидактические игры

Дата: 21 апреля в 21:29, Обновлено 23 апреля в 19:36

      

Игра-пазл "Собери картинку"

Теневое лото "День Победы"

Метадычныя рэкамендацыі

Лэпбук: “Беларусь- мая Радзіма”

Лэпбук “Беларусь – мая Радзіма” выкарыстоўваецца на занятках па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства”, разлічаны на выхаванцаў старэйшага ўзросту.

Мэта: фарміраванне ў выхаванцаў патрыятычных пачуццяў, любові да роднай прыроды, да гістарычнага мінулага, нацыянальнай культуры, развіццё асобасных якасцей дзіцяці на аснове ўключэння яго ў сістэму сацыяльных адносін у розных гульнявых сітуацыях.

Гэта мэта рэалізуецца ў наступных задачах:

  • cадзейнічаць усведамленню прыналежнасці выхаванцаў да грамадства ў цэлым, развіццю творчых і арганізатарскіх здольнасцей, цікавасці да сацыяльнай рэчаіснасці;
  • cпрыяць фарміраванню нацыянальнай свядомасці выхаванцаў, уяўленняў пра культурныя каштоўнасці, дзяржаўныя і народныя святы, прыродныя сімвалы Рэспублікі Беларусь;
  • cтвараць умовы для выхавання пачуцця любові да роднага краю і гонару за яго.

Лэпбук “Беларусь – мая Радзіма” – гэта сучасны сродак навучання ў выглядзе кніжкі-раскладанкі, якая створана з мэтай выканання навучальных і гульнявых заданняў. На яго старонках размешчаны наступныя элементы: дыдактычныя гульні, практыкаванні, творы беларускіх пісьменнікаў, элементы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія адпавядаюць праграме дашкольнай адукацыі і накіраваны на тое, каб прывіць выхаванцам любоў да Радзімы, прыроды, роднай мовы. Лэпбук мае практычнае значэнне. Ім могуць карыстацца выхаванцы як індывідуальна, так і ў калектыўнай працы разам з педагогам.

Лэпбук  "Беларусь - мая радзіма"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.